Невядомыя абстралялі грузавік з паўтонай клубніцаў (дадаліся фота)

Здарэнне адбылося ўначы з 12 на 13 чэрвеня. Невядомыя на двух аўтамабілях пераследавалі аўтамабіль "ГАЗ-3302" — спярша ў Лунінецкім раёне Брэстчыны, потым у Жыткавіцкім раёне Гомельшчыны. У бок "ГАЗелі" было зроблена некалькі стрэлаў з паляўнічай стрэльбы.



Стралкі пашкодзілі колы, пасажырскія дзверы, рэгістрацыйны знак, задні ліхтар бартавой "ГАЗелі". У аўтамабілі перавозілася 500 кг клубніцаў. Кіроўца і пасажыр не пацярпелі.



Пацярпелыя праз мабільнік выклікалі міліцыянтаў. Аднак правапарушальнікі ўцяклі ад даішнікаў, адзначае БЕЛТА.



Фота — gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі