Несупадзенне звестак па колькасці прагаласаваўшых праверыць немагчыма

Несупадзенне звестак па колькасці прагаласаваўшых праверыць немагчыма

Колькасць грамадзян, якія прышлі на датэроміновае галасаванне, у назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2015” і ў выбарчых камісій адрозніваецца прыблізна на 5,5% штодзень.

Напрыклад, па інфармацыі назіральнікаў з 626 выбарчых участкаў туды ў другі дзень галасавання прыйшло 54 527 чалавек, а камісіі кажуць пра 57 541 чалавек. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі складае 3014 чалавек, альбо 5,5 %. Такая ж сітуацыі нібыта была і на трэці дзень галасавання: назіральнікі кажуць пра 69 212 чалавек, якія прыйшлі галасаваць на 624 участкі, а камісіі з тых жа ўчасткаў кажуць пра 72 924 чалавекі. Разыходжанне ў 3 712 чалавек, альбо 5,4 %.

Ці ёсць механізмы, каб праверыць — хто насамрэч правы ў гэтай сітуацыі, цікавіцца Еўрарадыё ў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка.

Лазавік: “Галасаванне тайнае і таму складана потым шукаць, хто правы, а хто вінаваты. Мы павінны кіравацца патрабаваннямі закона. Так вось – такі механізм у законе не прапісаны”.

Тым не менш, Мікалай Лазавік прызнае: неадпаведнасць фактычнай колькасці выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць, і прадстаўленай выбарчай камісіяй інфармацыі  — парушэнне. За якое прадугледжаная адказнасць. Іншая справа, што як вынікае з яго папярэдніх слоў, даказаць гэта парушэнне практычна немагчыма.

Дарэчы, калі па краіне несупадзенне лічбаў складае прыблізна 5,5%, то ў Мінску — звыш 11%. Так, агульная лічба грамадзян, якія прышлі на 122 выбарчых ўчасткі ў трэці дзень датэрміновага галасавання, дзе назіральнікі “Права выбару-2015” робяць неперарыўны падлік выбарцаў, склала 10 688 чалавек. Па дадзеных камісій на гэтых жа ўчастках прагаласавала 11 941 чалавек. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 1 253 чалавекі, альбо 11,7%. У другі дзень галасавання лічбаў назіральнікаў і камісій разыходзіліся на 1091 чалавек, ці 11%.

"Яшчэ раз, і вылеціце адсюль!" ― як я правёў адзін дзень на выбарчым участку

Нагадаем, у кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэсу.

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі