Нелегальных экскурсаводаў могуць аштрафаваць на 100 базавых велічынь

Нелегальных экскурсаводаў могуць аштрафаваць на 100 базавых велічынь

Штрафаваць на сто базавых велічынь за правядзенне нелегальных экскурсіяў у Беларусі прапанаваў старшыня таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, на сёння ў краіне няма кантролю за працай экскурсаводаў і гідаў, таму ўжо чвэрць стагоддзя “мы не ведаем, што кажа экскурсавод на сваім маршруце”. Чырскі адзначыў, што гіды цяпер “вольныя мастакі”, якія што хочуць, тое і гавораць.

Таксама старшыня таварыства выступіў з крытыкай сістэмы падрыхтоўкі экскурсаводаў у Беларусі. На яго думку, нельга падрыхтаваць такога спецыяліста за тры месяцы.

На сёння 100 базавых велічынь — гэта 18 мільёнаў рублёў.  

Фота: galar-expo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі