Нецвярозую кампанію брэсцкія памежнікі суцішылі з дапамогай зброі

Нецвярозую кампанію брэсцкія памежнікі суцішылі з дапамогай зброі

П'яную кампанію на "Фордзе" спынілі брэсцкія памежнікі 13 сакавіка ў прымежнай зоне. У аўтамабілі ехалі чацвёра мужчын. Калі памежнікі запатрабавалі ў іх дакументы на права ўезду і знаходжання ў прымежнай зоне, кампанія абурылася. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэту, ахоўнікі мяжы сутыкнуліся з нецэнзурнай лаянкай, пагрозамі і актыўным супрацівам.

Канфлікт сціх пасля таго, як памежнікі зрабілі папераджальны стрэл з табельнага пісталета. На хуліганаў начапілі кайданкі.

Падчас разбору высветлілася, што ўсе пасажыры таксоўкі — жыхары Брэсцкага раёна і самога Брэста, якія ехалі без усялякіх дакументаў. Яны збіраліся трапіць у аграгарадок Тамашоўка, які знаходзіцца ў памежнай зоне.

За парушэнне памежнага рэжыму кожнага з іх аштрафавалі на 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў).

На двух самых дзёрзкіх могуць пачаць крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Акрамя таго, кампанію могуць пакараць штрафамі за абразу службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Максімальны памер штрафу — таксама 10,5 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі