Навапалачанін прызнаўся ў забойстве бацькі
![Навапалачанін прызнаўся ў забойстве бацькі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siakiera-0208.jpg.webp?itok=lWWlerBk)
У Полацкі РАУС з заявай звярнуўся 28-гадовы жыхар Наваполацка. Мужчына паведаміў, што 30 ліпеня а 15-й гадзіне ў сябе на лецішчы ў пасёлку Ветрына ён забіў 55-гадовага бацьку. Як паведамляе прэс-служба МУС, бацька пражываў разам з сынам.
Праваахоўнікі выявілі цела забітага. Падазраванага затрымалі.