NATO папярэджвае Малдову аб магчымай агрэсіі з боку Расіі

NATO папярэджвае Малдову аб магчымай ваеннай агрэсіі з боку Расіі. На выступленні перад камітэтам па абароне Кангрэса ЗША камандуючы еўрапейскімі войскамі Паўночнаатлантычнага альянсу Філіп Брыдлаў заявіў, што расійскія войскі знаходзяцца ў Прыднястроўі для таго, каб “перашкодзіць збліжэнню Малдовы з Захадам”.

“Як у Малдове, так і ў іншых рэгіёнах” Масква ўжо праводзіць “шырокую прапагандысцкую кампанію”, — цытуе словы камандуючага AFP.

Брыдлаў таксама адзначыў, што канфлікт паміж Кіевам і сепаратыстамі, якіх актыўна падтрымлівае Расія, можа працягнуцца. “Я не думаю, што хто-небудзь з нас можа быць перакананы ў тым, што Пуцін дасягнуў ўсіх сваіх мэтаў ва Украіне”, — растлумачыў камандуючы.

Фота: Reuters.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі