Настаўніца малявала ручкай дзецям на лбе "двойкі" і заклейвала скотчам рот

27-гадовая настаўніца падчас ўрокаў выкарыстоўвала ў адносінах вучняў "недазволеныя метады ўздзеяння". За парушэнне дысцыпліны звычайна яна заклейвала рот скотчам, а за невыкананне хатняга задання — "перыядычна малявала на лбе "двойкі". За дзеянні настаўніцы ўжо прынесла прабачэнні Міністэрства адукацыі і маладзёжнай палітыкі Чувашыі.

Дырэктар школы і адзін з яго намеснікаў звольненыя. Высветлілася, што некаторыя бацькі дзяцей паведамлялі ім пра "метады" настаўніцы, а яны на гэта ніяк не рэагавалі. Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Невыкананне абавязкаў па выхаванню непаўналетняга", паведамляе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі