NASA адключыла марсаход Curiosity і тэлескоп Hubble

Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы вымушанае часова прыпыніць свае самыя амбіцыйныя праекты. У прыватнасці, даследчую працу спыняе марсаход Curiosity, піша амерыканская прэса.



У той жа час The Weather Channel сцвярджае, што Curiosity працягне збор інфармацыі на Марсе. Наступствы бюджэтнага крызісу, па звестках канала, адчуе іншы знакаміты праект НАСА — тэлескоп Hubble, запушчаны ў 1990 годзе. Сама касмічная абсерваторыя працягне дзейнасць, але ўжо без сувязі з групай астраномаў з Інстытута касмічнага тэлескопа ў Балтымары, якіх не будзе на працоўным месцы.



Разам з тым касмічнае агенцтва паабяцала не перарываць кантакт з Міжнароднай касмічнай станцыяй, дзе цяпер працуюць два амерыканскія астранаўты — Майкл Хопкінс і Карэн Найберг, перадае РБК.



У NASA , якое адзначае сёння 55-ы дзень нараджэння, у вымушаны адпачынак сышлі 97% персанала — гэта больш за 18 тысяч супрацоўнікаў.



Фота — mignews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі