Наркаман з Мінска спаліў дом, замову ён атрымаў праз інтэрнэт

Жыхар Мінска спаліў нежылы дом у адной з вёсак Астравецкага раёна. Здарэнне адбылося ў пачатку сакавіка. Уладальніца дома, якая атрымала яго ў спадчыну, жыве ў замежжы. Яна звярнулася ў міліцыю, каб высветліць абставіны, пры якіх адбыўся пажар.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што дом падпаліў 18-гадовы наркаман са сталіцы. Ён атрымаў замову праз інтэрнэт. Невядомы паабяцаў за гэтую работу 600 долараў.

Прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці адзначае, што калі праваахоўнікам стала вядомае прозвішча падпальшчыка, ён ужо быў за кратамі, праўда, за здзяйсненне іншага злачынства. Распачатая крымінальная справа па факце наўмыснага знішчэння маёмасці.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі