Напярэдадні 1 верасня ў Мінску правядуць кветкавую інтэрвенцыю

30 і 31 жніўня ў Мінску, напярэдадні Дня ведаў, пройдзе кветкавая інтэрвенцыя. Яна накіраваная на зніжэнне коштаў, паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Айчынны вытворца кветак прадпрыемства "ДорОрс" атрымала дадатковыя дазволы на продаж сваёй прадукцыі ў пераходах чыгуначнага вакзалу і на шасці станцыях метро ("Пятроўшчына", "Уручча", "Магілёўская", "Інстытут культуры", "Малінаўка" і "Каменная горка").

Ружа даўжынёй 40 сантыметраў каштуе 16 тысяч рублёў, 50 см — 21 тысячу, 60 см — 24 тысячы.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі