Нападнік на ГЦ "Еўропа" купіў бензапілу ў аўторак, за ўсё заплаціў 1500 рублёў

Нападнік на ГЦ "Еўропа" купіў бензапілу ў аўторак, за ўсё заплаціў 1500 рублёў

Еўрарадыё знайшло краму, дзе 17-гадовы нападнік на гандлёвы цэнтр "Еўропа" купіў бензапілу. Адбылося гэта за чатыры дні да злачынства. Размаўляючы з прадаўцамі, ён паводзіў сябе спакойна, нават усміхаўся. Купіў бензапілу, сякеру, акуляры для працы з бензапілой, куртку і навушнікі. Заплаціў за ўсё крыху менш за 1500 дэнамінаваных рублёў.

Супрацоўнік крамы паведаміў Еўрарадыё, што хлопец паводзіў сябе "адэкватна": "Крыху замкнёны, погляд адводзіў. Нармальна размаўляў, недзе нават усміхаўся. Не сказаў бы, што яму 17 гадоў".

Юнак у суботу прыйшоў у гандлёвы цэнтр "Еўропа" ў Мінску з бензапілой і сякерай. Падчас нападу ён забіў адну жанчыну і параніў яшчэ дзвюх. Пасля гэтага яго затрымалі наведнікі і прадаўцы. Вядома, што ён з заможнай сям'і, студэнт першага курса адной з ВНУ, жыў адзін ва ўласнай кватэры. Перад тым, як прыйсці ў "Еўропу", нападнік выпіў 150 грамаў гарэлкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі