Напад на крэматорый: спрабавалі скрасці парэшткі Зігмунда Фрэйда

Здарэнне адбылося 31 снежня ці 1 студзеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Антычная ўрна, узрост якой налічвае каля 2300 гадоў і ў якой знаходзяцца парэшткі Фрэйда ды яго жонкі Марты, атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.



Паліцыя паведамляе, што цяпер урну перанеслі ў надзейнае месца, а меры бяспекі былі перагледжаныя пасля інцыдэнта, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, Зігмунд Фрэйд (1856 — 1939) — знакаміты аўстрыйскі псіхааналітык, заснавальнік псіхааналізу. Перад смерцю ён пераехаў у Вялікабрытанію, дзе памёр, яго цела крэміравалі.


Фота — JHvW
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі