Вы тут

Нафтагазавую спрэчку Беларусь і Расія плануюць вырашыць у I квартале 2017 года

Фота: iraqenergy.org

Кампраміс па нафтагазавым пытанні з Расіяй мусіць быць знойдзены ў першым квартале 2017 года. Пра гэта журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер паведаміў, што перамовы з Расіяй па гэтым пытанні працягваюцца. "Мы не губляем аптымізму, працуем з расійскімі калегамі сістэмна і стараемся ісці шляхам кампрамісаў як у сваіх фармулёўках, так і разліках. Мы і зараз шукаем усе магчымыя крыніцы і механізмы, каб выйсці на ранейшыя дамоўленасці па выраўноўванню ўмоваў гаспадарання ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і прыйсці спачатку да адзінага рынку электраэнергіі, а затым газу і нафты", — распавёў Сямашка.

Ён нагадаў, што ў кастрычніку 2016 года Беларусь і Расія падпісалі шэраг міжурадавых пагадненняў, быў зацверджаны план адпаведных мерапрыемстваў. Аднак потым, па яго словах, адбыўся пэўны збой, і прынятае пагадненне чамусьці не было рэалізаванае.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі