Начныя вандроўкі ў аўтобусах для дзяцей цяпер забароненыя

З 27 лютага ў Беларусі змяняюцца правілы перавозкі пасажыраў, якія датычацца ў асноўным перавозак дзяцей у аўтобусах. Змены прадугледжаныя ўрадавай пастановай №1087 ад 22 лістапада 2014 года, якая пачынае дзейнічаць акурат сёння.
Адзін з пунктаў пастановы — абавязковае павышэнне кваліфікацыі для кіроўцаў транспартных сродкаў, якія займаюцца перавозкай пасажыраў на аўтатранспарце, не радзей за адзін раз у пяць гадоў . Праўда, гэтая норма пачне дзейнічаць толькі праз тры месяцы — 27 траўня 2015 года.

Аўтамабільныя перавозчыкі, якія ажыццяўляюць перавозку груп дзяцей аўтобусамі ў нерэгулярных зносінах,  цяпер абавязаныя па патрабаванні заказчыка прадстаўляць дакументы, што пацвярджаюць выкананне нормаў заканадаўства да такіх перавозак. Уводзяцца абмежаванні на час, у які можна вазіць дзяцей аўтобусамі — цяпер гэта перыяд з 5.00 да 23.00. Уначы ж можна толькі падвозіць маленькіх пасажыраў да чыгуначных вакзалаў і аэрапортаў, а таксама да бліжэйшага месца начлегу пры затрымках у дарозе. Ва ўмовах недастатковай бачнасці (туман, дождж, снегапад і да таго падобнае) аўтамабільная перавозка дзіцячых груп на аўтобусах не рэкамендуецца.

Пэўныя навіны закранулі і правілы перавозак дзяцей на школьных аўтобусах. Такія перавозкі павінны арганізоўвацца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Да перавозкі дзяцей школьнымі аўтобусамі дапускаюцца кіроўцы з правамі на катэгорыю D. Яны павінны мець не менш за трохгадовы стаж кіравання транспартным сродкам катэгорый B, С або D. Таксама шафёр не павінен цягам году мець адміністратыўных спагнанняў паводле шэрагу артыкулаў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі