Начальнік калоніі пра патрапленне ў “чорны спіс” даведаўся ад журналістаў

Пра ўнясенне ў “чорны спіс” Еўрасаюза начальніка Бабруйскай папраўчай калоніі №2 Аляксандра Какуніна і яго намесніка Юрыя Трутко стала вядома раніцай 30 кастрычніка. Як вядома, менавіта ў гэтай калоніі адбывае пакаранне палітвязень Алесь Бяляцкі.

Каментаваць новую рэдакцыю "чорнага спісу" у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё Какунін не захацеў.

Еўрарадыё: Ці ведаеце вы пра з’яўленне вашага прозвішча ў спісе неўяздных на тэрыторыю Еўрасаюза?



Какунін: Не. За ўсімі каментарамі звяртайцеся ў прэс-службу Дэпартамента выканання пакаранняў.



Еўрарадыё: Вы не маглі б пракаментаваць рашэнне ЕС? Мы хацелі б даведацца менавіта ваша меркаванне.



Какунін: Я не буду гаварыць, звяртайцеся ў прэс-службу Дэпартамента.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС.

Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.

На здымку: Аляксандр Какунін. Фота — bobruisk.ru 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі