Нацэнка на каву ў мінскіх рэстаранах складае 1500%

Як лічаць чыноўнікі Дзяржкантролю, неверагодны памер нацэнкі ў мінскіх рэстаранах і кавярнях не толькі адпуджвае наведвальнікаў, але і не дае галіне нармальна развівацца.



Праверка прайшла напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, піша "Ежедневник". Яна паказала, што нацэнка на кухонную прадукцыю ў некаторых рэстаранах дасягае 1050%. Нават на абедзеннае меню, якое павінна быць як мага больш даступным, нацэнка дасягае 450%. Самая вялікая нацэнка выяўлена на каву — 1500%!



Таму, адзначаюць у КДК, сёння ў сярэднім адзін жыхар Беларусі выдаткоўвае на харчаванне па-за дома каля 2,2% ад усіх сваіх выдаткаў. Для параўнання: у Іспаніі кожны жыхар траціць на харчаванне па-за домам 14,8% ад усіх сваіх выдаткаў, у Нямеччыне — 11,8% , у Аўстрыі — 7,9%. Нават у Расіі гэты паказчык роўны 3,3%.



Фота — fotokanal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі