Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да 25% гадавых

Гэтае рашэнне тлумачыцца ацэнкай далейшага замаруджвання інфляцыі. Паводле Нацбанка, больш хуткія тэмпы зніжэння стаўкі рэфінансавання сталі магчымымі, дзякуючы спрыяльнай сітуацыі на валютным рынку і высокім тэмпам росту тэрміновых дэпазітаў у нацыянальнай валюце, інфармуе "Интерфакс-Запад".


Нагадаем, ад велічыні стаўкі рэфінансавання залежыць, у прыватнасці, велічыня працэнтных ставак па крэдытах, якія камерцыйныя банкі прадастаўляюць фізічным і юрыдычным асобам.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі