Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання з 17% да 16% гадавых

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання з 17% да 16% гадавых

Нацбанк з 15 лютага зніжае стаўку рэфінансавання ў Беларусі з 17% да 16% гадавых, паведамляе БЕЛТА. Зніжаюцца таксама стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 22% да 20% гадавых.

Такое рашэнне ў Нацбанку тлумачаць дынамікай росту спажывецкіх цэнаў, сітуацыяй на валютным і дэпазітным рынках, а таксама станам знешняга гандлю і плацежнага балансу. У галоўным банку краіны адзначаюць, што інфляцыя ў Беларусі працягвае запавольвацца. Напрыклад, у снежні 2016-га рост коштаў у параўнанні са снежнем 2015-га склаў 10,6%, хаця прагназаваўся рост на 12%. У студзені, як чакаецца, ён складзе 9,6% у гадавым выразе, у лютым-сакавіку — каля 9%.

У Нацбанку адзначаюць, што на ўнутраным валютным рынку працягвае пераважаць прапанова замежнай валюты. На гэта пераважна ўплывае здача валюты насельніцтвам.

Дарэчы, у апошні раз стаўка рэфінансавання зніжалася менш за месяц таму — 18 студзеня. Тады яна паменшылася з 18% да 17% гадавых.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі