Нацбанк пракаментаваў новыя падыходы да класіфікацыі банкаўскіх укладаў

Нацбанк пракаментаваў новыя падыходы да класіфікацыі банкаўскіх укладаў

З 12 лістапада ў Беларусі змяняецца класіфікацыя банкаўскіх укладаў. Гэта прадугледжана дэкрэтам № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)", які ўчора падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Адзначаецца, што дакумент пачаў дзейнічаць з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на новыя дамовы, адзначае прэс-служба Нацбанка.

З'явіўся тэкст дэкрэта Лукашэнкі аб падатку на ўклады (фота)

У адпаведнасці з дэкрэтам, дамовы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўклада будуць падраздзяляцца на безадзыўныя і адзыўныя. Іх галоўнай асаблівасцю стануць умовы датэрміновага вяртання ўклада.Так, пры заключэнні адзыўной дамовы прадугледжваецца магчымасць, калі ўкладчык па сваёй ініцыятыве датэрмінова вяртае ўклад (тэрміны і ўмовы будуць прапісвацца ў дамове паміж банкам і ўкладчыкам). А вось у безадзыўной дамове такога няма і вярнуць грошы датэрмінова можна толькі са згоды банка.

Падкрэсліваецца, што дамовы, заключаныя да 12 лістапада, будуць выконвацца на ранейшых умовах.

Нацбанк адзначае, што новыя падыходы да класіфікацыі банкаўскіх укладаў цалкам адпавядаюць міжнароднай практыцы.

Яшчэ адно новаўвядзенне з дэкрэта № 7 — змяненне падыходаў да льготнага падаткаабкладання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі ў выглядзе працэнтаў па банкаўскіх рахунках і ўкладах (дэпазітах). З 1 красавіка 2016 года ўжо не будуць падлягаць вызваленню ад падаходнага падатку з фізічных асобаў працэнтныя даходы, атрыманыя пры фактычным размяшчэнні грошай на бягучых банкаўскіх рахунках і ва ўкладах (дэпазітах) на тэрмін меншы за 1 год — у беларускіх рублях, і меншы за 2 гады — у замежнай валюце. Пры гэтым падаходны падатак будуць спаганяць толькі з працэнтных даходаў, а не з усёй сумы ўкладу. І толькі ў тым выпадку, калі працэнтная стаўка, па якой ён быў атрыманы, перавышае памер дзейнай у банку працэнтнай стаўкі па ўкладу да запатрабавання. Банк сам разлічвае суму падатку і пералічыць яе ў дзяржбюджэт.

Чалы: Падатак на ўклады прынялі, каб кароткатэрміновых укладаў стала менш

Нацбанк адзначае, што дэкрэт № 7 мусіць паспрыяць фармаванню банкамі Беларусі "доўгатэрміновай рэсурснай базы" і больш спрыяльнаму яе выкарыстанню, у тым ліку "за кошт павышэння даступнасці крэдытаў для суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва".

Фота: БЕЛТА

Нацбанк пракаментаваў новыя падыходы да класіфікацыі банкаўскіх укладаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі