На Зыбіцкай дзяўчына хацела здзейсніць суіцыд — яе ўратаваў АМАП

На Зыбіцкай дзяўчына хацела здзейсніць суіцыд —  яе ўратаваў АМАП

На вуліцы Зыбіцкай у Мінску супрацоўнікі АМАП прыйшлі на дапамогу дзяўчыне, якая хацела здзейсніць суіцыд. Сёння раннім ранкам на гарачую лінію міліцыі паступіла паведамленне, што на даху аднаго з будынкаў знаходзіцца дзяўчына і хоча скокнуць уніз.

На месца прыбылі амапаўцы, якія дзяжурылі непадалёк. Яны пачалі размаўляць з дзяўчынай і яна прызналася, што хоча звесці рахункі з жыццём праз праблемы ў сям’і. Адзін з амапаўцаў працягваў размаўляць з ёй, адцягваючы ўвагу, а двое яго калегаў незаўважна прабраліся на дах і змаглі адцягнуць дзяўчыну ад парапета.

Пазней яе перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі