На Зямлю зваліўся 5-метровы астэроід

Астэроід 2014 АА быў заўважаны ў першы дзень новага года супрацоўнікамі амерыканскай абсерваторыі Маўнт-Леман. Яны аператыўна вызначылі, што нябеснае цела ўжо на наступны дзень зваліцца на планету. Больш таго, быў названы прыкладны раён падзення: ад цэнтральнай Амерыкі да ўсходняй Афрыкі.



Аднак мяркуецца, што астэроід, памеры якога складалі ад 3 да 5 метраў, цалкам разбурыўся ў атмасферы і не даляцеў да Зямлі. Ці было гэта так, пакуль дакладна невядома.



РІА "Новости" адзначае, што гэта другі выпадак у гісторыі, калі нябеснае цела, якое ляцела да Зямлі, было адкрытае яшчэ да падзення. Упершыню гэта адбылося ў 2008 годзе, калі астэроід 2008 ТС3 быў заўважаны за дзень да падзення на тэрыторыі Судана.

Фота — Bill Gray

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі