На выхадныя закрываецца рух транспарту на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску

У сувязі з капітальным рамонтам на бульвары Шаўчэнкі будзе закрыты рух транспарту з 8 раніцы 4 верасня па пятую гадзіну раніцы 6 верасня. У сувязі з гэтым зменіцца праца пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", паведамляе БелаПАН. На гэты перыяд будзе зменены рух аўтобусаў маршруту № 38, тралейбусаў маршрута № 12 у абодвух напрамках; тралейбусны маршрут № 22 закрываецца.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 22-Т. Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на праезд у тралейбусе, будзе дадзена права праезду ў часовым аўтобусным маршруце № 22-Т.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі