На Віцебшчыне раскрылі разбойны напад на смаленскага таксіста

На Віцебшчыне раскрылі разбойны напад на таксіста са Смаленска. Інцыдэнт здарыўся ў сераду, 25 сакавіка. 54-гадовы кіроўца таксоўкі з расійскага горада ўзяў чатырох пасажыраў — траіх мужчын і адну жанчыну. Усім ім трэба было ў Беларусь, у Аршанскі раён.

Пад Лёзнам пасажыры папрасілі кіроўцу спыніцца, пасля чаго мужчыны сталі душыць яго ўдаўкай. Яны адабралі ў таксіста 1100 расійскіх рублёў і загадалі ехаць у патрэбным ім кірунку. Праз некаторы час яны зноў загадалі спыніцца і выйшлі з машыны, каб набыць прадуктаў. Кіроўца змог гэтым скарыстацца: ён заблакаваў замкі на дзвярах і з’ехаў разам з жанчынай-сведкам.

Разам яны даехалі да бліжэйшага населенага пункта і там звярнуліся да праваахоўнікаў. Міліцыянты ў Аршанскага РАУС затрымалі па гарачых слядах траіх жыхароў Магілёўскай вобласці, якія і здзейснілі напад — гэта маладыя мужчыны ад 22 да 28 гадоў.

Усіх траіх узялі пад варту. Іх падазраюць у разбоі, здзейсненым групай асобаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту па Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі