На вайсковых зборах медыкаў у Віцебскай вобласці памёр прызыўнік. Што здарылася?

Памёр ваеннаабавязаны

Памёр ваеннаабавязаны / BELTA

У Лепельскім раёне на вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны. Паводле інфармацыі крыніцы Еўрарадыё, у яго адарваўся тромб.

Каб пацвердзіць гэтыя звесткі, наш карэспандэнт патэлефанаваў у некалькі вайсковых камісарыятаў у Віцебскай вобласці.

У Лепельскім і Аршанскім камісарыятах адказалі, што не "валодаюць такой інфармацыяй і не абавязаныя яе распаўсюджваць".

Пасля гэтага мы звярнуліся ў Віцебскі абласны ваенкамат, у якім супрацоўніца пацвердзіла смерць ваеннаабавязанага медыка. Жанчына панаракала, што гэтая сітуацыя "нарабіла вельмі шмат шуму", і па больш падрабязную інфармацыю параіла звярнуцца да выканаўцы абавязкаў начальніка ваенкамата.

Ён, у сваю чаргу, таксама не адмаўляў факту смерці прызыўніка і расказаў, што "ёсць чалавек, які займаецца гэтымі пытаннямі [смерцю], і будзе лепш пагаварыць з ім".

Нагадаем, у беларускім войску 11 сакавіка 2024 года пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак. Як паведамляла прэс-служба Мінабароны, у ходзе праверкі запланаванае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, а таксама прызыў ваеннаабавязаных з запасу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі