На Tatoo Fest Памідораў заспявае дэз-метал

28 верасня ў сталічным клубе Re:Public пройдзе Tatoo Fest. Праўда, сёлета традыцыйны форум, які збіраў вакол сябе татуіроўшчыкаў з усёй Беларусі, змяняе фармат. Па словах арганізатара Алеся Таболіча, гэтым разам фэст будзе выключна музычным:

“Канцэпцыя івэнта: музыкі за татуіроўку. То бок, на сцэну выйдуць выключна музыкі, якія маюць татушкі”.

Напярэдадні фэсту ў інтэрнэце праводзілася галасаванне па некалькіх намінацыях. У ім узгадваліся беларускія гурты розных жанраў, чые фронтмэны ўпрыгожылі сябе тату. Пераможцы галасавання і возьмуць удзел у фэсце. Сярод іх — Znich, Zatochka, Naka, TerraKod, Klan, абноўлены гурт з Рэчыцы Euthanasia а таксама Аляксандр Памідораў у некалькі нечаканым амплуа. Рокер выступіць разам з гуртом EXEGUTOR і ўдарыць па дэз-метале. Па словах Таболіча, сярод пераможцаў у галасаванні і Сяргей Міхалок. Алесь спадзяецца, што лідар “Ляпісаў” завітае на Tatoo Fest забраць дыплом, які атрымаюць усе пераможцы галасавання.

Алесь кажа, сёлетні Tatoo Fest арганізатары планавалі правесці з асаблівым размахам. Аднак знайшліся людзі, якія перайшлі ім дарогу і нават скралі назву фестывалю, зарэгістраваную афіцыйна на Таболіча. Алесь не выключае, што будзе звяртацца ў суд па гэтай справе.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Надпіс на сцяне з'явіўся ў ноч на 24 сакавіка.