На таргах 15 кастрычніка долар, еўра і расійскі рубель падаражэлі разам

На Беларускай валютна-фондавай біржы 15 кастрычніка прайшлі чарговыя таргі. У выніку беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют.

Курс долара вырас на 10 рублёў і цяпер складае 9 тысяч 160 рублёў за долар.

Еўра таксама падаражэў на 10 рублёў. Пры гэтым еўрапейская валюта ўсталявала новы рэкорд і цяпер каштуе 12 тысяч 420 рублёў.

Нязначна — на 0,5 беларускага — падаражэў і расійскі рубель. Цяпер ён каштуе 284 беларускія рублі.

Фота: www.vsluh.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі