На сёння ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

На сёння ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

На пятніцу, 18 сакавіка, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — складаныя ўмовы надвор'я. Парывы ветру будуць дасягаць 18 метраў за секунду (65 км за гадзіну), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу амаль па ўсёй нашай краіне пройдуць дажджы, якія будуць пераходзіць у мокры снег. Тэмпература паветра складзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла (на поўдні Беларусі прагназуецца да 5-7 градусаў вышэй за нуль). Парывы ветру ў многіх раёнах будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.

Як паведамляла Еўрарадыё, у суботу, 19 сакавіка, у Беларусі пачнецца пахаладанне. Уначы чакаецца 2-9 градусаў марозу (пры праясненнях — да 12 градусаў са знакам мінус), у дзённыя гадзіны — ад 5 марозу ў Віцебскай вобласці да 2 градусаў цяпла на Брэстчыне. Больш падрабязна пра надвор'е на бліжэйшыя дні гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі