На сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным адзначылі падзенне ўзаемнага тавараабароту

На сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным адзначылі падзенне ўзаемнага тавараабароту

У Крамлі адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Кіраўнікі Беларусі і Расіі правялі сустрэчу пасля таго, як разам паўдзельнічалі ў віншаванні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Падчас сустрэчы Пуцін, як паведамляе прэс-служба Крамля, адзначыў, што Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Расіі.

"Праўда, маючы на ​​ўвазе вядомыя ўсім нам абставіны, у мінулым годзе было невялікае зніжэнне, у першым паўгоддзі гэтага года таксама ёсць невялікае, дзесьці 8 адсоткаў. Але зыходзім з таго, што гэта ўсё з'явы часовыя, а галоўнае, што ў нас ёсць не проста вялікія праекты. Галоўнае — што створаны механізм і ўзнаўлення аб'ёму нашых гандлёва-эканамічных сувязяў, і іх дыверсіфікацыі", — заявіў кіраўнік Расіі.

У сваю чаргу Лукашэнка падкрэсліў, што ў крызісныя часы нашыя краіны не застаюцца ізаляванымі. "Ёсць пытанні, якія мы павінны аператыўна, хутка вырашаць", — адзначыў ён.

Паведамляецца, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковых адносінаў, перспектывы еўразійскай інтэграцыі, а таксама актуальныя міжнародныя праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі