На стадыёне "Брэсцкі" падчас футбольных матчаў пачнуць прадаваць піва

На стадыёне "Брэсцкі" падчас футбольных матчаў пачнуць прадаваць піва

На стадыёне "Брэсцкі" падчас футбольных матчаў пачнуць прадаваць піва. Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі, прысвечанай блізкаму старту "Дынама"(Брэст) у чарговым чэмпіянаце Беларусі.

На стадыёне "Брэсцкі" з'явіцца "зона гасціннасці". Яна разлічана на 100 пасадачных месцаў. Тут будзе працаваць тры кропкі грамадскага харчавання, дзе заўзятары змогуць перакусіць і нават выпіць піва. "Зона гасціннасці" пачне прымаць наведвальнікаў за дзве гадзіны да пачатку футбольнага матчу і будзе заканчваць сваю працу праз паўгадзіны пасля завяршэння гульні, піша газета "Вечерний Брест".

Акрамя таго, дзеці да 14 гадоў змогуць бясплатна наведваць паядынкі чэмпіянату краіны па футболе. Для навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў горада на стадыёне "Брэсцкі" вылучана 1000 месцаў у 8-м, 9-м і 10-м сектарах.

Новаўвядзеннем стане і з'яўленне на "Брэсцкім" сямейнага сектара, дзе квіткі будуць прадавацца са зніжкай. Сектар №17 будзе прызначаны для заўзятараў, якія жадаюць наведаць матч разам са сваімі дзецьмі.

Першая гульня новага футбольнага сезона адбудзецца ў Брэсце 2 красавіка. Мясцовае "Дынама" згуляе з барысаўскім БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі