На "Славянскім базары" Алёна Ланская паўторыць Solayoh як на "Еўрабачанні"

На адкрыцці “Славянскага базараАлёна Ланская выканае песню "Solayoh". Нумар будзе максімальна падобны да таго, з якім спявачка выступіла ў Мальмё на сёлетнім "Еўрабачанні".

Па словах дырэктара прадзюсарскага цэнтру “СпамашЗмітра Баранава, у Віцебск прыляціць падтанцоўка, якая працавала з Алёнай у Мальмё. А на сцэне артыстка з’явіцца з такога ж блакітнага шара-планеты.

Дарэчы, днямі Ланская размясціла на сваёй старонцы ў FB фота, падпісанае: “Працуем у студыі гуказапісу. Падрыхтоўка да "Славянскага базару" у разгары”. Няўжо артыстка будзе спяваць пад фанаграму?

Змітра Баранава гэтае пытанне ад Еўрарадыё літаральна абурае:

Алёна Ланская спявачка, якая спявае! Гэта можна спраўдзіць у каго заўгодна, хоць бы і ў гукарэжысёраў. Яна ва ўсіх сітуацыях спявае толькі жыўцом, незалежна ад таго, у казіно адбываецца выступ, ці на нейкім дзяржаўным мерапрыемстыве, ці перад працаўнікамі вёскі, ці на “Славянскім базары”. А ў студыі яна працавала над пралогавым ці фінальным творам, які выконваюць шмат артыстаў адначасова, і кожны спявае сваю партыю”.

Па словах Баранава, калі такія моманты паказваюць у прамым эфіры ці запісваюцца для тэлешоў, то яны заўсёды выконваюцца “пад плюс”. Каб не было нечаканасцяў ды бруду.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця “Славянскага базара” у Віцебску сёлета пачнецца 11 ліпеня ў 20:30. Менавіта там і выступіць Алёна Ланская. Скончыцца ж музычны форум у сераду 17 ліпеня выступам гурта “Ногу свело”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі