На расійскай тэлевізіі паказалі антыўкраінскі мульцік для дзяцей (відэа)

Мультфільм "Аднойчы наша жыццё змянілася" быў створаны яшчэ ў ліпені мастаком-аніматарам Аляксеем Балашовым і дзецьмі-перасяленцамі, якія выехалі з Данбаса ў Растоўскую вобласць падчас антытэрарыстычнай аперацыі. Там дзеці пражываюць у пункце часовага размяшчэння "Піянер", паведамляе ru.tsn.ua

Расійскі анімацыйны ролік пачынаецца з дзіцячых малюнкаў мірнага жыцця, якую, пасля, на думку аўтараў, разбурыла ўкраінскае войска. Пад заканчэнне бягучым радком у кадры праходзіць лозунг: "Выратуйце жыхароў Данбаса ад украінскай агрэсіі". Пра баевікоў у роліку не сказана ні слова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі