На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся спартовы Nissan і Mazda (фота)

Аварыя здарылася каля 17.00 у суботу. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, піша Onliner.by

Вось як апісвае аварыю сведка:

“Ехаў у трэцім шэрагу. Аварыя з удзелам Nissan і Mazda адбылася проста на вачах. На вельмі вялікай хуткасці ў першым шэрагу рухаўся Nissan, метраў за 100 да перакрыжавання з вуліцай Акадэмічнай Mazda перастройваецца ў першы шэраг з другога, удар у пярэдні правы бок, машыну разварочвае і яна ў чацвёртым шэрагу. У аўтобус ніхто не ўязджаў. Удар і пашкоджанні ён атрымаў ад кола, якое адарвалася ад Nissan. Рух спыніўся”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі