На працягу гадзіны ў розных гарадах Беларусі загінулі два байкеры

На працягу гадзіны ў розных гарадах Беларусі загінулі два байкеры

У адзін дзень у розных гарадах Беларусі загінулі два байкеры. Трагічныя здарэнні адбыліся 2 верасня ў Мінску і Слуцку. Як паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўтаінспекцыі, спачатку ў Мінску каля 22-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Кабушкіна і Машынабудаўнікоў байкер не саўладаў з кіраваннем і сутыкнуўся з раздзяляльнай агароджай, ён загінуў. Яму было 32 гады. Больш падрабязна пра гэтае здарэнне гл. тут.

Каля 23-й гадзіны на вуліцы Леніна ў Слуцку сутыкнуліся аўтамабіль "Рэно", якім кіравала жанчына, і матацыкл "Сузукі". Па інфармацыі ДАІ Мінгарвыканкама, матацыкліст на вялікай хуткасці ехаў па галоўнай вуліцы, а легкавік выязджаў з аўтазапраўкі. У выніку ўдару байкера адкінула на некалькі метраў, ён атрымаў цяжкія траўмы і пазней памёр у машыне "хуткай". Больш падрабязна пра гэтае здарэнне гл. тут. Распачатая крымінальная справа, праводзіцца расследаванне.

На працягу гадзіны ў розных гарадах Беларусі загінулі два байкеры
Пасля сутыкнення з "Рэно" матацыкл загарэўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі