На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд — -34,4 градуса

На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд — -34,4 градуса

На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд: мінулай ноччу ў Езярышчы (Віцебская вобласць) тэмпература паветра склала -34,4 градуса. Гэта самы нізкі паказнік для населенага пункта для 8 студзеня — папярэдні, зафіксаваны 8 студзеня 1987 года, быў 32,3 градуса марозу.

На другім месцы сярод самых халодных мясцінаў Беларусі апынуўся Бярэзінскі заказнік — 33,2 ніжэй за нуль.

У Полацку і Верхнядзвінску ўначы было 31,5 і 30,5 градуса са знакам мінус адпаведна, пабітыя рэкорды 49-гадовай даўніны (8 студзеня 1968 года тут было 30,5 і 29,7 градуса марозу адпаведна).

Ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску рэкорды ўтрымаліся. Халадней за ўсё было ў Віцебску (-30,1), цяплей за ўсё ў Гродне (-16,7).

У ноч на 9 студзеня моцныя маразы да 29 градусаў захаваюцца на паўночным усходзе краіны, перадае БелаПАН са спасылкай на Белгідрамет.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі