На помніку Тарасу Шаўчэнку ў Брэсце з'явіліся вершы Ларысы Геніюш (фота)

Паэтка заклікае не прымаць “законы малпаў”, а “выйсці з малпай твар у твар, браць зло за рогі і біць ударам на ўдар – да перамогі”. У другім вершы Геніюш піша пра свінню, у якой “далей карыта мозг не працуе”, але “калі свіння не ўбачыла Бога, гэта не значыць, што Бог не існуе”.



Вершы напісаныя іншаказальнай мовай, бо Геніюш жыла пры таталітарным СССР, адбывала 25-гадовы тэрмін зняволення ў ГУЛАГу. Прыведзены верш пра малпаў і іх законы, відавочна, асацыюецца з законамі, прынятымі ва Украіне 16 студзеня 2014 года.



Ад ранейшых акцый каля помніка засталіся лампадкі і жывыя кветкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі