На пікет Губарэвіча напаў мужчына з нажом

На пікет Губарэвіча напаў мужчына з нажом

На пікет па зборы подпісаў за Юрася Губарэвіча адбыўся ўзброены напад. Здарэнне адбылося ў Мінску каля будынку №12 па вуліцы Гінтаўта прыкладна каля 16-й гадзіны. Губарэвіч хоча стаць кандыдатам у дэпутаты па 108-й Каліноўскай акрузе ў Мінску.

У каментары Еўрарадыё палітык распавёў, што на пікет напаў мужчына ўзброены нажом ці нейкім іншым вострым прадметам.

Губарэвіч: "Нейкі мужчына гадоў 40-45 падыходзіў да пікета, распытваў, што за кандыдат, якія структуры ён прадстаўляе. Досыць агрэсіўна выказваўся ў бок зборшчыка. І пасля праз нейкі час ён падыйшоў з нажом ці з нейкім вострым прадметам і адпілаваў палову палотнішча бел-чырвона-белага сцяга, які пастаянна прысутнічае на маіх пікетах".

Сфатаграфаваць нападніка ўдалося толькі са спіны. Фотаздымкі Губарэвіч абяцае абнародаваць увечары.

На месца здарэння прыбыў капітан міліцыі, які апытаў зборшчыка подпісаў Змітра Траццяка і сведкаў здарэння. Губарэвіч кажа, што будзе настойваць, каб міліцыя пачала справу па факце нападу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі