На падатковых ільготах бюджэт Беларусі недаатрымаў каля мільярда долараў

16 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных праблемах падатковай палітыкі. На пасяджэнні ён паведаміў, што цяпер у краіне дзейнічае амаль 250 падатковых ільгот. Бюджэт толькі ў 2013 годзе недабраў з-за гэтага каля мільярда долараў.

"Трэба прызнаць, што мы надавалі столькі льготаў, што цяпер самі з цяжкасцю можам разабрацца", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Гаворачы пра падатковую нагрузку, Лукашэнка заўважыў, што больш за ўсё нараканняў ідзе на адрас плацяжоў на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне. І гэта пры тым, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава.

Лукашэнка: Прадпрымальнікі просяць спыніць усялякія падатковыя рэформы

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі