На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны

На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны

Нацыянальны кангрэс збіраліся правесці ў адной з вялікіх залаў горада. Не атрымалася — Мінгарвыканкам падыходзячага месца не знайшоў. Таму Мікола Статкевіч вырашыў, што лепш за ўсё правесці мерапрыемства пад гучнай назвай Нацыянальны кангрэс ля помніка паэту Янку Купалу. Некалькі соцень чалавек прыйшлі. Не пабаяілся нават дробнага дажджу. Адкрывае кангрэс Станіслаў Шушкевіч.

“Я вітаю вас як людзей, якія не ўтойваюць сваю чалавечую годнасць. Якія дэманструюць яе. Я спадзяюся, што тыя міліцыянты, якія тут сабраліся, што яны таксама супраць таго, што іх абавязалі рабіць”, — пачынае сваю прывітальную прамову Шушкевіч.

На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны
На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны

Міліцыянтаў, дарэчы, не так і шмат. Яны займаюцца сваёй ужо звычайнай для несанкцыянаваных акцый справай — складаюць пратаколы для будучых судоў і штрафаў. Працуюць ціха і спакойна. Мікола Статкевіч заклікае ў мегафон не паказваць праваахоўнікам свае дакументы. Але супраць мундзіра не папрэш.

Пасля выступу Шушкевіча мегафон даюць Статкевічу. Ён спрабуе патлумачыць людзям і журналістам, навошта ўсім ім сёння трэба мокнуць тут пад дажджом. Прычыны тры:

“У нас тры асноўныя пытанні. Першае — што адбываецца з нашай краінай? Другое — што трэба рабіць, каб спыніць гэтае спаўзанне ў бездань. І трэцяе — што павінны зрабіць дэмакратычныя сілы, каб зрэалізаваць пытанне выратавання Беларусі. Я прапаную зараз прагаласаваць за гэты парадак дня. Падрыхтуйце вашыя мандаты”, — гаворыць Статкевіч людзям.

Людзі галасуюць “за”. Хто ж наважыцца супраць такога прагаласаваць? Прынамсі, выказаць незадаволенасць да сцэны (пастамента помніка Купалу) ніхто не выходзіць.

На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны
На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны

Потым выступае лідар незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч. Расказвае, што беларускі народ не можа быць жабраком ва ўласнай дзяржаве, аднак рабочыя цяпер вымушаныя есці мяса раз на два тыдні.

Яго замяняе лідар руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык. Ён віншуе ўкраінскую спявачку Джамалу з перамогай на Еўрабачанні і абвяшчае, што ў ягоным руху хутка выбары старшыні і яго, Сіўчыка, відаць, больш не выберуць.

“Мы павінны стварыць тую сілу, якая здолее супрацьстаяць усім іншым сілам”, — амаль вершамі выступае з-пад ног помніка Купалу Уладзімір Някляеў. Яму пляскаюць у ладкі мацней за ўсіх. Усё ж паэт. “Для гэтага нам трэба ўсім аб’яднацца. Мы казалі пра гэта даўно. Казалі-казалі. Але справа і цяпер там”, — уздыхае Някляеў.

На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны
На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны
На Нацыянальны кангрэс прыйшло тры сотні чалавек. Ён працягваўся 53 хвіліны

Завяршаецца Нацыянальны кангрэс рашэннем перадаць паўнамоцтвы аргкамітэта па правядзенні Нацыянальнага кангрэса новастворанай Радзе Нацыянальнага кангрэса. Туды павінны ўвайсці прадстаўнікі “самых шырокіх дэмакратычных колаў”. Якія менавіта паўнамоцтвы — не ўдакладнялася.

Працягваўся першы Нацыянальны кангрэс 2016 года роўна 53 хвіліны. Людзі, што чакалі аўтобуса на прыпынку насупраць Дзяржаўнага цырка, успрынялі мерапрыемства па-свойму:

— Што гэта там такое? Апазіцыя?

— Сцягоў няма. Відаць, нешта іншае.

— Можа, вершы чытаюць?

— Можа, і вершы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі