На мяжы з Літвой зноў вялікія чэргі грузавікоў

На мяжы з Літвой зноў вялікія чэргі грузавікоў

На мяжы з Літвой зноў сабраліся вялікія чэргі грузавых фураў. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 10.00 у Катлоўцы на выездзе з Беларусі стаіць 130 машын, у Каменным Логу — 350, у Беняконях — 151, у Прывалцы —148.

Чэргі ёсць таксама на латвійскай мяжы: у Грыгароўшчыне 50 машын, а ва Урбанах — 60.

На мяжы з Польшчай ёсць невялікія чэргі ў Брузгах (34 машыны) і ў Казловічах (20 машын).

Прычына затрымак на беларуска-літоўскай мяжы не называецца.

Нагадаем, што нядаўна былі праблемы з пропускам легкавых аўто праз беларуска-польскую мяжу — у польскай мытнай службы здарыліся праблемы з праграмным забеспячэннем і з-за гэтага працэдура афармлення на мяжы на нейкі час запаволілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі