На мяжы з Літвой у “Каменным Логу” зноў вялізныя чэргі грузавікоў

На мяжы з Літвой у “Каменным Логу” зноў вялізныя чэргі грузавікоў

На мяжы з Літвой, у пункце пропуску “Каменны Лог” зноў сабраліся вялізныя чэргі грузавікоў. Паводле дадзеных сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00, ажно 480 машын стаіць на выездзе з Беларусі, пры гэтым чэргаў на уезд у Беларусь там няма.

Менш напружаная сітуацыя ў “Катлоўцы” — 80 грузавікоў на выезд і 10 — на ўезд. У “Беняконях” і ў “Прывалцы” адпаведна 60 і 40 грузавікоў чакаюць выезду з краіны, чэргаў на ўезд там няма.

У сувязі з такой сітуацыяй у пункце пропуску “Каменны Лог” памежнікі як звычайна рэкамендуюць перавозчыкам і лагістам распрацоўваць іншыя маршруты.

На мяжы з Польшчай сітуацыя спакойная: чарга на выезд з Беларусі з 30 грузавікоў ёсць толькі ў “Брузгах”, на ўсіх астатніх пераходах чэргаў няма. На ўкраінскай мяжы ў “Новай Гуце” стаіць 15 фураў на ўезд у Беларусь, на астатніх пераходах чэргаў няма.

Няма чэргаў і на латвійска-беларускай мяжы.

На мяжы з Літвой у “Каменным Логу” зноў вялізныя чэргі грузавікоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі