На мяжы з Літвой стаіць каля 500 грузавых фураў

На мяжы з Літвой стаіць каля 500 грузавых фураў

На мяжы з Літвой стаіць каля 500 грузавых фур. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 10.00 суботы, толькі ў Каменным Логу на выездзе з Беларусі чакаюць 290 вялікагрузаў. У Беняконях чарга ў 34 грузавікі, у Катлоўцы чакаюць 60 машын, у Прывалцы — 96. Апроч таго, у Каменным Логу ёсць чарга з 20 легкавікоў.

Невялікія чэргі  фураў ёсць сёння і на латвійскай мяжы — у Грыгароўшчыне і ва Урбанах чакаюць па 20 грузавікоў. На польскай мяжы праезд для вялікагрузаў сёння вольны, але там ёсць заторы легкавікоў: 110 у Брузгах, 75 у Бераставіцы і 70 у Брэсце.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, за апошнія суткі на мяжы з Літвой і Латвіяй на выездзе з Беларусі было аформлена каля 1,5 тысячы грузавікоў. У ДПК заяўляюць, што мяжа дае рады патоку машын, але раяць перавозчыкам выбіраць аптымальныя маршруты і скіроўваць транспарт туды, дзе чэргаў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі