На МКАД сутыкнуліся фура і трактар, і гарэў мікрааўтобус (фота)

На МКАД сутыкнуліся фура і трактар, і гарэў мікрааўтобус (фота)

На Мінскай кальцавой аўтадарозе сутыкнуліся фура і трактар. Здарэнне адбылося раніцай 20 кастрычніка (прыблізна ў 4.45) на 32-м кіламетры знешняга кола МКАД. Як інфармуе БЕЛТА, фура згубіла кіраванне пасля таго, як лопнула адно з колаў, яна проста знесла трактар, які ехаў у спадарожным накірунку. Трактар адкінула за межы праезнай часткі, дзе ён перакуліўся. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Раніцай 19 кастрычніка на ўнутраным коле 30-га км МКАД (у раёне з'езду на вуліцу Слабадскую) падчас руху загарэўся мікрааўтобус "Страен Джампер" (2008 года выпуску). Ніхто з людзей не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі мікрааўтобуса, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі