На Мінскім трактарным заводзе адбыўся пажар (фота)

На Мінскім трактарным заводзе адбыўся пажар (фота)

Пажар адбыўся ў адным з цэхаў Мінскага трактарнага завода. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Папко. Іншыя падрабязнасці ён пакуль што паведаміць не змог.

Мінчук Яўген Батура ў сваім акаўнце на Фэйсбуку распавёў, што ўсё неба над заводам чорнае і па дарозе ён сустрэў шэсць пажарных машынаў, якія ехалі на месца здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі