На Мінскай кальцавой у нядзельны вечар адбыўся шэраг ДТЗ (фота)

На Мінскай кальцавой у нядзельны вечар адбыўся шэраг ДТЗ (фота)

Увечары ў нядзелю, 5 чэрвеня, на МКАД адбылася серыя з некалькіх аўтааварыяў на ўчастку паміж Лагойскім трактам і праспектам Незалежнасці. Як піша onliner.by, у ДТЗ былі пашкоджаныя сем машын. Паведамляецца, што шпіталізацыя не спатрэбілася нікому.

У ДАІ аднавілі хроніку здарэння. Па словах экспертаў, "Аўдзі" рухалася ў крайнім левым шэрагу. Калі машыны наперадзе сталі запавольваць рух, кіроўца гэтага аўто не спыніўся і ўрэзаўся ў "Сітраен". Ад удару віноўнік аварыі адскочыў у сярэдні шэраг і стукнуўся ў "Пежо". Пасля гэтага ён паехаў далей і праз 400-500 метраў яго ахвярай стаў ужо "Форд". Толькі пасля гэтага кіроўца "Аўдзі" спыніўся.

Кіроўца пашкоджанага "Сітраена" адагнаў сваё аўто на ўзбочыну. Пашкоджаны "Пежо" застаўся стаяць у сярэднім шэрагу і пацярпеў яшчэ ад аднаго кіроўцы. Дзяўчына на "Шэўрале" не паспела спыніцца: яна стукнулася ў "Пежо", які адляцеў на "Сітраен" на ўзбочыне.

Кіроўцу "Аўдзі", які выявіўся жыхаром Салігорска, забралі на медасведчанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі