На мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй па-ранейшаму стаяць 600 грузавікоў

На мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй па-ранейшаму стаяць 600 грузавікоў

У пятніцу ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй па-ранейшаму захоўваюцца на выезд чэргі грузавікоў. А 10-й раніцы іх было каля 600, прыблізна столькі ж фураў налічвалася і а 16-й гадзіне.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у пункце пропуску Урбаны на беларуска-латвійскай мяжы а 16-й гадзіне было 110 грузавікоў (а 10-й іх было 120), у Грыгароўшчыне стаялі 90 фураў (80). На беларуска-літоўскай мяжы сітуацыя а 16-й была наступная: Каменны Лог — 190 грузавікоў (170), Катлоўка — 70 (60), Беняконі — 66 (58), Прывалка —  74 (75).

На беларуска-польскай мяжы чэргаў грузавікоў няма (раніцай невялікая чарга была ў Казловічах), легкавікоў у трох пунктах пропуску стаяла 120.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі