На месцы "Трактара" пабудуюць нацыянальны футбольны стадыён

Як паведамляе БЕЛТА, мяркуецца да 31 снежня 2018 года рэалізаваць інвестыцыйны праект па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў межах Партызанскага праспекта — вуліц Ванеева і Даўгабродскай у Мінску.

Мяркуецца будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна ў адпаведнасці з крытэрамі 4-й катэгорыі рэгламенту UEFA умяшчальнасцю 33-35 тысяч пасадачных месцаў.

Акрамя таго, для стварэння адзінага архітэктурнага комплексу праектаваныя новы нацыянальны стадыён і гандлёвы цэнтр будуць увязаныя з цяперашнім стадыёнам "Трактар" і домам фізкультуры "Колцы Славы".

Фота — stadium.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі