На матч БАТЭ — "Партызан" трэба ісці з пашпартамі

18 жніўня ў 21.45 на "Барысаў-Арэне" пачнецца першы матч раўнда плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і бялградскім "Партызанам".

Як паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба, на матчы будуць дзейнічаць асаблівыя правілы допуску на трыбуны. Акрамя квітка зазятары — як беларускія, там і замежныя — мусяць мець пры сабе пашпарт. Тым, хто пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі, замест пашпарту можна мець пры сабе іншае пасведчанне асобы: від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, пасведчанне кіроўцы, ваенны білет, для асоб, якія не дасягнулі 16-годдзя, — пасведчанне аб нараджэнні.

Гэтыя правілы апублікаваныя на адваротным баку кожнага білета.

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі