На матч Балгарыя — Беларусь з 43 тысяч прадалі... 47 білетаў

На матч Балгарыя — Беларусь з 43 тысяч прадалі... 47 білетаў

На матч Балгарыя —— Беларусь з 43 тысяч прадалі... 47 білетаў, інфармуе сайт football.by. Гэта будзе паядынак кваліфікацыі футбольнага чэмпіянату свету 2018 года. Ён пройдзе ў нядзелю, 13 лістапада, у Сафіі на стадыёне "Васіл Леўскі", пачатак у 20.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Адзначаецца, што балгарскія СМІ прагназуюць на гэтым матчы толькі каля тысячы заўзятараў. Таму не дзіўна, што з ініцыятывы Балгарскай федэрацыі футбола білеты пачалі раздаваць... бясплатна. У нашай групе А пасля трох тураў лідыруюць зборныя Францыі і Швецыі — па 7 ачкоў, у Галандыі 4 ачкі, Балгарыя мае 3, Беларусь — 2, Люксембург — 1 ачко.

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 лістапада беларуская зборная выйграла таварыскі матч у гасцях у каманды Грэцыі — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі