На Лібкнехта ў Мінску раскапалі чалавечыя косткі (фота)

На Лібкнехта ў Мінску раскапалі чалавечыя косткі (фота)

На мінскай вуліцы Карла Лібкнехта падчас працаў па пашырэнні дарогі раскапалі могілкі. Мясцовыя жыхары і журналісты паспелі сфатаграфаваць чарапы, косткі і крыжы. 

13 траўня апоўдні костак ужо не было: прыбралі. Заўважная толькі магільная пліта. Працы вядуцца актыўна, працуе некалькі адзінак тэхнікі. Як паведамілі Еўрарадыё рабочыя на будоўлі, косткі і пліты сапраўды трапляліся. Але праект узгоднены гарадскімі ўладамі, таму працы працягваюцца.

“Першы раз пра гэта чую ад вас,  — адразу кажуць у арганізацыі “Гардарбуд”, якая замаўляла працы.  —  Але калі сапраўды такое ёсць, то косткі мусяць перадаць спецыялістам”.

Па сведчаннях відавочцаў, косткі і крыжы з будоўлі звезлі на сметнік.

На месцы сквера, дзе вядуцца працы, у XIX стагоддзі былі лютэранскія могілкі. Пра іх было вядома да пачатку будаўніцтва, бо яны ёсць на гістарычных і праектных мапах. Як такі праект будаўніцтва маглі ўзгадніць, у Мінгарвыканкаме пакуль не адказалі. Цяпер вуліцу Лібкнехта хочуць пашырыць, каб разгрузіць праспект Дзяржынскага.

Па правілах утрымання месцаў захоўвання, якія выдадзеныя Міністэрствам жыллёвай гаспадаркі, на старых могілках дазволенае толькі добраўпарадкаванне і зялёныя насаджэнні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі