Вы тут

На Кубе сёння пахаваюць Фідэля Кастра

На Кубе сёння пахаваюць былога кіраўніка Вострава Свабоды, камандантэ Фідэля Кастра, які памёр 25 лістапада. Жалоба па ім заканчваецца 4 снежня. Амаль адразу пасля смерці цела Кастра было крэміраванае, а скрыню з прахам цягам мінулага тыдня вазілі па кубінскіх гарадах, каб усе ахвочыя маглі аддаць даніну памяці былому лідару краіны.

Кіраўнік Дзяржсавета, Саўміна і кампартыі Кубы Рауль Кастра паабяцаў працягваць справу свайго брата Фідэля і прысягнуў “абараняць Радзіму і сацыялізм”. Такую заяву ён зрабіў у суботу на мітынгу на плошчы Антоніа Масеа ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба, куды даставілі прах Фідэля Кастра.

Ён таксама паведаміў, што нябожчык прасіў не ўзводзіць яму помнікаў і не называць у яго гонар розныя аб’екты.  

Пахаванне правадыра кубінскай рэвалюцыі адбудуцца ў Сант’яга, дзе ён нарадзіўся.

Фідэлю Кастра было 90 гадоў.

85-гадовы Рауль Кастра ўдзельнічаў у рэвалюцыі разам са старэйшым братам і доўгія гады займаў пры ім пасаду міністра абароны. У лютым 2008 года Фідэль перадаў яму ўладу ў сувязі з пагаршэннем свайго здароўя.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі